Бас Дост
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
31 мая 1989[1][2] (35 гадоў) |
|||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Нідэрланды | |||||||||||||||||||||||||||
Рост | 196 см | |||||||||||||||||||||||||||
Вага | 78 кг | |||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | |||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | НЕК | |||||||||||||||||||||||||||
Нумар | 12 | |||||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Бас Дост (нідэрл.: Bas Dost; нар. 31 мая 1989, Дэвентэр, Нідэрланды) — нідэрландскі футбаліст, нападнік клуба НЕК з Неймегена. Ігрок нацыянальнай зборнай Нідэрландаў (2015—2018).
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Бас дэбютаваў у прафесійным футболе ў 2007 годзе ў камандзе «Эмен», аднак у 2008 годзе перайшоў у клуб Эрэдывізіі «Хераклес». Гэтае пагадненне абышлося для клуба з Алмела ў 300 тысяч еўра. Дзякуючы добраму сезона ў новай каманды з’явіліся чутка пра пераход іграка ў амстэрдамскі «Аякс», аднак 18 мая 2010 года Дост стаў футбалістам «Херэнвена».
У новым клубе Бас працягваў паказваць добрую гульню, а 10 снежня 2011 года нават забіў усе 5 галоў у браму клуба «Эксельсіёр» (0:5). 1 чэрвеня 2012 года стала вядома пра пераход іграка ў нямецкі «Вольфсбург». У дэбютнай гульні 25 жніўня 2012 года супраць «Штутгарта» Бас адразу адзначыўся голам. 14 лютага 2015 года Дост адзначыўся чатыры разы ў звышвыніковай гульні супраць «Баера», якая скончылася перамогай «Вольфсбурга» з лікам 4:5[3].
У жніўні 2016 года перайшоў у лісабонскі «Спортынг»[4]. У маі 2018 года пацярпеў пры нападзенні на каманду фанатаў, і ў чэрвені разам з шэрагам іншых ігракоў у аднабаковым парадку разарваў кантракт са «Спортынгам»[5]. Аднак, пасля звальнення прэзідэнта клуба Бруну ды Карвалью ў ліпені 2018 года вярнуўся ў партугальскі клуб[6].
У жніўні 2019 года вярнуўся ў Германію, падпісаўшы трохгадовы кантракт з франкфурцкім «Айнтрахтам»[7]. У снежні 2020 года была дасягнута дамоўленасць аб пераходзе нападніка ў бельгійскі «Бругэ»[8]. Пакінуў «Бругэ» па закачнэнні кантракта ў чэрвені 2022 года.
У ліпені 2022 года далучыўся да «Утрэхта», а ў жніўні 2023 года папоўніў склад НЕКа.
Міжнародная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]28 сакавіка 2015 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Нідэрландаў у адборачным матчы Еўра-2016 супраць Турцыі (1:1).
У красавіку 2018 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры ў зборнай з-за адсутнасці поспехаў (Нідэрланды не прайшлі ў фінальныя часткі чэмпіянату Еўропы 2016 і чэмпіянату свету 2018).
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]«Вольфсбург»:
- Уладальнік Кубка Германіі: 2015
- Уладальнік Суперкубка Германіі: 2015
«Спортынг»:
- Уладальнік Кубка Партугаліі: 2019
- Уладальнік Кубка партугальскай лігі (2): 2018, 2019
«Бругэ»:
- Чэмпіён Бельгіі (2): 2021, 2022
- Уладальнік Суперкубка Бельгіі: 2021
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Bas Dost // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Bas Dost // As — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ↑ Wolfsburg win thriller at Bayer Leverkusen thanks to Bas Dost’s four-goal haul. The Guardian
- ↑ Дост перешел из «Вольфсбурга» в лиссабонский «Спортинг». by.tribuna.com
- ↑ Дост, Карвалью, Фернандеш и Мартинш расторгли контракты со «Спортингом». by.tribuna.com
- ↑ «Спортинг» подтвердил возвращение Доста. by.tribuna.com
- ↑ «Айнтрахт» подписал Баса Доста. Он забил 76 голов за 3 сезона в чемпионате Португалии. by.tribuna.com
- ↑ Бас Дост перешел из "Айнтрахта" в "Брюгге". football.by
- Нарадзіліся 31 мая
- Нарадзіліся ў 1989 годзе
- Нарадзіліся ў Дэвентэры
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Нідэрландаў
- Ігракі зборнай Нідэрландаў па футболе
- Ігракі ФК Эмен
- Ігракі ФК Хераклес Алмела
- Ігракі ФК Херэнвен
- Ігракі ФК Вольфсбург
- Ігракі ФК Спортынг Лісабон
- Ігракі ФК Айнтрахт Франкфурт
- Ігракі ФК Бругэ
- Ігракі ФК Утрэхт
- Ігракі ФК НЕК